Mozilla не з'яўляецца традыцыйнай кампаніяй распрацоўкі праграмнага забеспячэння. Мы сусветная грамада, адданая стварэнню свабодных праграмных прадуктаў з адкрытымі зыходнікамі і тэхналогіяў, якія ўдасканальваюць сеткавы досвед людзей усюды. Мы праграмісты, маркетолагі, выпрабаўнікі і адвакаты з усяго свету, мы працуем, каб Сеціва засталося адкрытым прылюдным грамадскім набыткам. Мы ўпэўнены, што адкрытыя стандарты дазваляюць і ўзбагачаюць выбар, даюць шлях новаўвядзенням, якія забяспечваюць кожнаму права на найбяспечнейшае, найхутчэйшае і найбагацейшае сеткавае жыццё.
Нашы ўзнагароджаныя, з адкрытымі зыходнікамі праграмныя прадукты і тэхналогіі бясплатна прапаноўваюцца людзям усюды больш чым на 40 мовах.
Управа Mozilla знаходзіцца ў Маунтэйн В'ю, Каліфорнія. Мясцовыя аддзяленні ёсць ў Оклендзе, Пекіне, Капенгагене, Парыжы, Токіа і Таронта.
